Руский Беларускi
 

Государственное учреждение образования «Средняя школа № 6 г.Витебска»

Главная О школе Образовательный процесс Попечительский совет Платные услуги Каникулы БРПО, БРСМ Методический кабинет Родительский университет Страничка психолога Страничка учителя-дефектолога Профориентация Профсоюз Сотрудничество, шефы

Литература-краеведение

Літаратурна-краязнаўчая экспедыцыя
па мясцінах жыцця і творчасці
Янкі Купалы і  Якуба Коласа

У гэтым годзе мы, беларусы, адзначаем  адно з самых галоўных свят у культурным жыцці нашай краіны - 130-годдзе з дня нараджэння славутых беларускіх пісьменнікаў  Янкі Купалы і Якуба Коласа. Творчасць гэтых пісьменнікаў можна назваць летапісам жыцця, працы і барацьбы беларускага народа. Разам гэтыя пісьменнікі зрабілі для Беларусі тое, што нельга не заўважыць. Яны былі сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны.У Я.Купалы нават есць верш:

За ўсё,што сёння маю,
Што даў мне мой народ:
За кут у родным краю,
За хлеб – соль без клапот,-

Я адпплаціў народу
Чым моц мая магла:
Зваў з путаў на свабоду,
Зваў з цемры да святла.

Для бацькаўшчыны беднай
Для ўпаўшых яе сіл
Складаў я гімн пабедны
Сярод крыжоў, магіл.

Змагаўшыся з напасцяй
За шчасце для людзей,
Не раз пісаў у няшчасці
Крывей з сваіх грудзей.

Уносіў гэтым долю
Сваю для ўсіх дабра.
А болей… Што там болей
Жадаць ад песняра?!

Наш маршрут

Віцебск-Старая Беліца-Смаляны-Ляўкі-Орша-Віцебск 

Працягласць- 180 км

Форма маршрута: аўтамабільна- пешаходная

3.1. Пункт адпраўлення Віцебск

       3.1.1. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Коласа

Адпраўленне з вуліцы Замкавай, на якой знаходзіцца тэатр імя Я. Коласа, створаны 21.11.1926 як Другі Беларускі дзяржаўны тэатр(БДТ-ІІ). Імя Якуба Коласа прысвоена 21.12.1944, у 1977 атрымаў званне акадэмічнага тэатра. Да Другой сусветнай вайны на месцы тэатра быў будынак дваранскага сходу, дзе бываў Арцём Вярыга-Дарэўскі, паэт, драматург, публіцыст, ураджэнец в. Кублічы Ушацкага р-на.

Значнае месца ў рэпертуары адводзіцца беларускай драматургіі. Ставіліся п'есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Эдуарда Самуйлёнка, Кастуся Губарэвіча, Кузьмы Чорнага, Віталя Вольскага ”Несцерка”, Андрэя Макаёнка  “Хто смяецца апошні” і інш. Асаблівае месца ў рэпертуары займалі творы Я.Коласа, да якіх тэатр звяртаўся ў розныя перыяды дзейнасці: «У пушчах Палесся» (1937), «Навальніца будзе» (1958) «Сымон-музыка» (1976) і яшчэ п’есы  Янкі Купалы : “Паўлінка”,  “Тутэйшыя”, “Раскіданае гняздо”.

                        

3.1.2  “Навальніца будзе”   (Па трылогіі “На ростанях”)

3.1.3.  “Несцерка”

Тэатр не раз наведваў сам Якуб Колас. Нам удалося пагаварыць з загадчыцай литаратурнай часткі Дашкевіч тэатра, якая з вялікай ахвотай нам паказала  фотаздымкі Я.Коласа з артыстамі БДТ- 2. Было вельмі цікава і наш светапогляд змяніўся у сэнсе адносін да тэатра, бо ў ім не толькі вялікая культурная каштоўнасць, але яшчэ і гістарычная.Гэта вельмі важна ведаць нашаму пакаленню.

3.1.4 “Я.Колас з артыстамі БДТ-2”

3.1.5  Я.Колас і рэжысёр В. Дарвішаў

Потым мы пайшлі па вуліцы Суворава да помніка У.Караткевіча, які быў устаноўлены ў 1994 годзе (скульптар І. Казак. Архітэктар В. Рыбакоў) .

Ён быў паслядоўнікам Купалы і Коласа. А паўплывала на гэта, як казаў сам Караткевіч, сустрэча з Купалам: ”Мне асабіста давялося бачыць яго толькі раз, дзіцем, але ўсё сваё жыццё бачу я людзей, якія  яго блізка ведалі, якіх ён літаральна стварыў сваёй паэзіяй. Сваім высакародным прыкладам ён нібы прыбавіў высакароднасці свайму часу”

 3.1.6. “Помнік У. Караткевічу”.

Караткевіч рабіў усе, каб набыць такую “высакароднасць”.
Гэтым прыкладам можна адзначыць, якую духоўную сілу меў Янка Купала.

Пры выхадзе з Віцебска позірк затрымліваецца на адной з прыгажэйшых рэк Віцебшчыны – Дзвіне. Тут жа прыгадваюцца радкі з паэмы Тадэвуша Лады-Заблоцкага “Ваколіцы Віцебска”

                                       О, Срэбная Дзвіна!

                                       Праз гай цячэш халодны,

                                       Як снег растопіць,

                                       Сонечны прамень лагодны,

                                       Вясна на берагах тваіх найлепш квітнее

                                       І ўся сваёй чароўнасцю-

                                       Вакол яснее......

3.1.7 Тадэвуш Лада-Заблоцкі

Тадэвуш Лада-Заблоцкі паходзіў з сям’і шляхціцаў. З дзяцінства вылучаўся літаратурным талентам. У 1831 годзе скончыў Віцебскую гімназію. Потым атрымаў магчымасць за кошт дзяржавы навучацца ў Маскоўскім універсітэце. Але доўга вучыцца там яму не давялося, бо за антыцарскія вершы ён быў сасланы на катаргу ў Сібір. 

3.2. Пункт “Старая Беліца”

Пакiнуўшы горад, мы крочылi да Старой Белiцы. Пуць быў няблiзкi і цяжкі, бо дарога часта змянялася з раўнін на ўзвышшы. Гэта звязана з тым, што ўсходні раён Віцебскай вобласці займае Аршанскоя ўпадзіна, якая і абумоўлівае змяненне рэльефу. Па дарозе мы шмат адпачывалi, чыталi на прыродзе вершы  Коласа і Купалы, і некаторых іншых пісьменнікаў, каб уявіць сувязь паміж мінулым і  сучасным. Асэнсавалі глыбокі філасоўскі змест, каб добра ведаць, на што звяртаць увагу ў час наведвання мясцін, дзе непасрэдна і былі створаны некаторыя з гэтых вершаў.

Так за вершамі, філасоўскімі думкамі мы дабраліся да Старой Белiцы. Мы  затрымалiся тут, каб больш даведацца аб гэтым месцы.

Старая Беліца – месца працы Янкі Купалы.

3.2.1 Выгляд Старой Беліцы (1904г.)

Сядзібны комплекс сфарміраваны у 2-ой палове 19 ст., уключае мураваны дом, пейзажны парк з сажалкай і гаспадарчую зону. Выцягнуты па падоўжанай восі сядзібны дом складаецца з двухпавярховага цэнтральнага аб’ёму і 2 бакавых аднапавярховых крылах з рызалітамі. Галоўны ўваход вылучаны 4 падвойнымі паўкалонамі, якія на 2-м паверсе пераходзяць у лапаткі. Асноўны аб’ем і рызаліты завершаны франтонамі з круглымі дахавымі вокнамі. Цэнтральная вось заходняга  фасада падкрэслена двухпавярховым паўкруглым аб’ёмам, абапал якога – рызаліты. Да паўдневагв тарца будынка прымыкае васьмігранная двух’ярусная вежа з асобным уваходам у выглядзе  двухкалоннага порціка з шырокай лесвіцай, да паўночнага – нізкі прамавугольны аб’ём. Плоскасці фасадаў і вежы прарэзаны высокімі калідорамі. Сядзіба – помнік архітэктуры позняга класіцызму. Рызаліты і першы паверх вежы апрацаваны рустам. Будынак накрыты двухсхільным дахам.

Тут працаваў народны паэт Беларусі Янка Купала. З снежня 1903г. ён служыў у канторы маёнтка памешчыка К. Свяцкага, потым прызначаны малодшым прыказчыкам. Вясной 1904г. у сувязі з хваробай маці пакінуў службу. На ўшанаванне памяці Я. Купалы на будынку былога сядзібнага дома ў 1972 г. усталявана мемарыяльная дошка.

3.2.2.Мемарыяльная дошка

3.3 Пункт “Смаляны”

З Беліцы мы накіраваліся ў Смаляны. Першыя звесткі аб тутэйшым паселішчы адносяцца да канца 15 ст., а з 1678 г. Смаляны ўжо атрымліваюць права называцца мястэчкам. 3 20-х гадоў 17 ст. тут існуе велічны замак „Белы Ковель", узвядзенне якога звязваецца з імем князя С. Сангушкі-Ковельскага.

 3.3.1 Белы Ковель пасля Паўночнай вайны 1700-1721 гг.

Адна з вежаў гэтага старажытнага замка захавалася ў Смалянах  і  дагэтуль.  Цікавым помнікам даўніны з'яўляецца ў вёсцы драўляная Спаса-Прэабражэнская царква 18 ст., на ўнутранай паверхні купала якой яшчэ зберагліся размалёўкі таго часу. Непадалёку ад колішняй цэнтральнай вясковай плошчы ў 1678 г. быў узведзены касцёл Святой Марыі, значная перабудова якога адбылася ў 18 ст., - цяпер ён вядомы ў Смалянах як былы дамініканскі касцёл. Разам з мураваным аднапавярховым манастырскім будынкам касцёл складае адзіны ансамбль, - помнік архітэктуры позняга барока. На высокім пагорку ўзбярэжжа тутэйшай рачулкі Дзярноўкі захавалася ў Смалянах і велічная пабудова Аляксееўскай царквы, што ўзведзена ў 1864 г. у традыцыях псеўдарускага стылю. Побач з вежай-званіцай Алякссеўскай царквы з паўночнага боку збераглася мураваная пахавальня з масіўнымі адмыслова аздобленымі сценамі.

У Смалянах знаходзіліся гандлёвыя рады, у сярэдзіне сіметрычнай кампазіцыі якіх узвышалася драўляная ратуша (пабудова 1742 г.), тут жа была важніца, а за плошчай пачыналася шчыльная вясковая забудова.

Асобныя элементы старой планіроўкі Смалян захаваліся да цяперашняга часу.

Далёка за межамі Аршаншчыны былі вядомы праводзімыя тут традыцыйныя кірмашы, святочную шматкаляровасць і гоман якіх яшчэ памятаюць старажылы.

Ёсць звесткі аб існаванні ў наваколлях Смалян мноства старажытных курганоў. у 20-х гадах тут яшчэ знаходзіўся каменны ідал, а замак „Белы Ковель", як мяркуецца, быў узведзены на  колішнім гарадзішчы.

Вядома гіпотэза, згодна з якой Смаляны звязваюцца з існаваннем летапіснага горада Одрска (ад ракі Адроў, якая цячэ непадалёку ад вёскі). Дапаўняюць тутэйшую даўніну фрагменты пейэажнага натуралістычнага парка і сядзібы 19 ст., а таксама магіла польскага паэта-рамантыка Тамаша Зана (1796-1885 гг.), творчасць яго блізка па духу да творчасці нашых славутых пісьменнікаў.

Гэтыя веды далі магчымасць ўсталяваць сувязь паміж мінуўшым і сучасным. І яшчэ для нас гэта цікава, у сэнсе паглыблення ведаў аб родным краю.

Гэта месца нас вельми зацікавіла, тут мы прабылі тры дні, бо вывучалі гісторыю гэтага месца. Напрамую гэта канешне не звязана з Купалам і Коласам, але ж такое цікавае месца, з гістарычнага погляду, не магчыма абмінуць.

 

  3.3.2 Томаш Зан (1796-1885 гг.)

3.4. Пункт “Ляўкі”

Далей па дарозе Віцебск- Орша,  прайшоўшы  лес, мы выйшлі да вескі Зубава.. Дабралiся  да яе, калі ўжо вечарэла. Папрасiліся на начлег у адну з хат.Тут нам расказалi аб першым наведваннi гэтага месца Я. Купалам.

Таксама мы наведалi  мясцовую  школу, якая  горда носiць  iмя пiсьменнiка, там вучні вельмі паважаюць беларускую літаратуру і аддаюць ей увесь свой вольны час. Іх сапраўды можна назваць патрыетамі, бо такой самаадданасці мы яшчэ не сутракалі. Нават летам яны збіраюцца, чытаюць вершы, некаторыя нават свайго сачынення. Пабыўшы у іх гурце, адчуваешь сябе сярод маладых пісьменнікаў. Ад Зубава ў паўтарах кіламетрах знаходзяцца Ляўкі. Гэта адна з самых прыгажэйшых мясцін на Беларусі, гэтак скажа кожны, хто хоць раз там пабываў. Але для нас іх каштоўнасць у тым, што тут жыў і працаваў  Я. Купала.  

Першы раз ён пабываў у Ляўках у 1935 годзе, месца яму вельмі спадабалася. І у гэтым жа годзе ўрад дзяржавы прыняў рашэнне пабудаваць яму за заслугі ў развіцці літаратуры дачу. Выбраць месца дазволілі самаму. Канешне, выбар паў на Ляўкі. Лірычныя вершы “Сонцу”, “Алеся”, “Лён”, “Сосны”, “Госці”, “Вечарынка”, “Сыны” і інш., напісаныя паэтам у гэты перыяд, складаюць адну з лепшых старонак яго творчасці, так названы Ляўкоўскі цыкл. Яны прысвечаны новай стылістычнай рэчаіснасці, калгасным прсцоўнікам, іх побыту. У пачатку вайны (3 ліпеня 1941года урочышча згарэла. У 1945 г. была прынята Пастанова СНК БССР і ЦК КП(б)Б “Аб увекавечанні памяці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы”, у якой прадугледжвалася адбудаваць урочышча і стварэння там філіяла Літаратурнага музея Я. Купалы.

  3.4.1. Мемарыяльны комплекс “Ляўкі”   

У 1962-77 гг. філіял працаваў на грамадскіх пачатках, з 1977 г. гэта дзяржаўная ўстанова. У 1962 г. на ўшанаванне памяці паэта на будынку філіяла музея ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

У 1982 г. у Ляўках усталяван помнік паэту “ Помнік Янку Купалу ” (скульптар А. Анікейчык; бронза, граніт). На гранітнай глыбе- пастаменце – нізкая лаўка, на якой скульптурная фігура паэта, паглыбленая ў сваёй думы. Выразнасць твару, пластыка рук раскрываюць духоўны стан песняра.

Стары дуб, пад якім пастаўлены помнік, маляўнічае наваколле ўзмацняюць яго эмацыянальнае ўздзеянне.

3.4.2. “Помнік Я.Купалу”

Мы з вялiкай цiкавасцю наведалi экспазiцыю мемарыяльнага музея Я.Купалы i адчулi тую прывабнасць гэтага месца, якое натхняла Купалу на стварэнне таленавiтых вершаў. Бо такая прырода не магла нікога аставіць абыякавым. Чаго каштуе лес, які часта перасякаецца глыбокімі ярамі. Са схілаў яроў прабіваецца крыштальныя крынічкі, яны сцякаюць на дно яру і ўтвараюць невялічкія ручайкі. Некалькі такіх ручайкоў зліваюцца ў адзін ручай, які шпарка імкнецца да Дняпра. Асабліва прыгожым нам падаўся краявід, які расцілаўся перад вачамі  за Дняпром з акна мемарыяльнага комплексу.

3.4.3.”Бераг Дняпра”

Такая прыгажосць натхняла на стварэнне вершаў не  толькі самога Купалу, але і яго сяброў, што часта прыязджалі сюды. Тут пабывала  шмат пісьменнікаў , якія прысвяцілі свае вершы гэтаму месцу: Ю. Свірка «Ліпеньская раніца у Ляўках» , Я. Сіпакоў «Прамова у Ляўках», таксама тут часта бываў і Якуб Колас. У сваіх успамінах аб паэце Я.Колас не раз усмамінаў пра сустрэчы на яго   дачы у Ляўках на Аршаншчыне. 

«Дача была пабудавана у надзвычайна прыгожым  кутку, на маляўнічай дняпроўскай кручы, на ўскрайку старадаўняга лесу. Купала дужа любіў гэтую мясціну. Калі я ўпершыню прыехаў  да яго на дачу, ен павеў мяне аглядаць яе ваколіцы і першым чынам- у глыб лесу, бо гэта было  яго самае любімае месца”.

3.4.4. ”Дняпроўская круча”

Адпачыўшы ў прыгажэйшым куточку Віцебшчыны, мы пешшу адправіліся ў Оршу. Спачатку мы ішлі па беразе Дняпра. Нельга было не залюбавацца малюнкам, што ўставаў перад вачамі. Адхонны схіл дняпроўскай кручы, багата заросшы пышнымі кустамі, упіраецца ў бераг Дняпра. Шырокаю бліскучаю істужкаю між паўзбярэжнай зараслі купчастых кустоў павіваецца старадаўні Дняпро. Ціха праплываюць рыбацкія лодкі. Саімыя смелыя, нават, пакаталіся і павудзілі рыбу. Праз некалькі гадзін ужо водаль, ніжэй на Дняпры, цьмяна вырысоўваліся сілуэты будынкоў Копыся. Там мы не спаняліся, бо ўжо не было часу. З Копыся мы на маршрутцы паехалі ў Оршу.

3.5.  Пункт “Орша”

 Добра адпачыушы, з новыми силами и бадзерым настроем пайшли   Орша размяшчаецца на паўдневым-усходзе Віцебскай вобласці ў верхнем цячэнні р. Дняпра і яе прытока р. Аршыцы, часткова на склонах Аршанскага узвышша ў сярэднім на вышыні 180 метраў над узроўнем мора. Рака Днепр у  старажытнасці называлась Барысвен і Славутыч, працягласць яе ў межах Оршы 5 км. У цэнтры горада зліваюцца Аршыца і Днепр, уздоўж берагоў рэк маляўнічыя пейзажы. Ёсць думка, што ў старажытныя часы Аршыца была часткай воднага гандлёвага шляху “з вараг у грэкі”, які злучаў Днепр з Заходняй Дзвіной.Першы ўспамін аб Оршы ў “Аповесці мінулых гадоў” адносіцца к 1067 году, калі на берагах ракі Днепр паланілі полацкага князя Ўсяслава Чарадзея, і яго сыноў. У 1320 гаду Орша увайшла ў склад Віцебскага княства і была ўключана ў Вялікае княства Літоўскае. У 1398-1407 гг. па загаду князя Вітаўта было пачата будаўніцтва Аршанскага замка, якое працягвалася 200 гадоў. У гады Паўночнай вайны замак быў разбураны. Сваю назву Орша атрымала ад ракі Аршыцы – “горад над Ршы”. Пад такой назвай яна ўпамінаецца ў летапісу. Будынак вадзяной мельніцы з краснага кірпіча горда ўзвышаецца над Аршыцай. У ім знаходзіцца этнаграфічны музей “Млын” адкрыты ў 1995 годзе, У экспазіцыі музея прадстаўлены цікавыя экспанаты: мужчынскае і жаночае адзенне, прадметы быта, старажытныя кнігі і іконы.)

Далей адправіліся туды, дзе бярэ пачатак вуліца Леніна. Вельмі цікавы помнік архітэктуры беларускага барока - былы манастыр іезуітаў. Пры манастыры канцлер вялікага княства Літоўскага Леў Сапега стварыў калегіўм – вышэйшую навучальную ўстанову з еўрапейскай сістэмай адукацыі, работалі школьны тэатр і музыкальнае вучылішча.

Зараз комплекс знаходзіцца на рэстаўрацыі.

Наш шлях ляжыць на старажытную вуліцу горада-Замкавую,цікавую сваімі даваеннымі пабудовамі канца ХІХ ст.

Будынак музея гісторыі і культуры горада. У ўвахода знаходзіцца помнік беларускай эпіграфікі ХІІ стагоддзя

“Рагвалодаў камень” (копія, створаная па захаваўшымся фатаздымкам, якія знаходзяцца у весцы Дзятлава Аршанскага раёна і быў узарваны ў 1936 гаду).

  

3.5.1. ”Камень да дня пісьменнасці”      

 Памятны камень устаноўлены ў дзень беларускай пісьменнасці (6 верасня 1998)

Город Орша вядомы праваслаўнымі святынямі. Адно з іх гэта помнік Іпсеўдарускага стылю-Свята-Ільінская царква. Пабудована на левым беразе Дняпра ў 1882 г. храм крыжава-купальнай кампазіцыі, бела-блакітнага колеру, прыгожы інтэр’ер. 

Каля  царквы знаходзіцца жаночы Свята – Успенскі манастыр. У дні Першага Беларускага праваслаўнага фестывалю ( 16-17 верасня 2006 г.) на тэрыторыі манастыра была адкрыта і асвечана Успенская царква.

3.5.2. "Свята Успенскі манастыр”

На р. Кутэінкі знаходзіцца Свята-Багаяўленскі мужскі манастыр. Будаўніцтва манастыра пачалося у ХVI ст. пад кіраўніцтвам іераманаха І.Труцэвіча. Да нашых дзен захаваліся руіны будынка, у якім былі кельі манахаў, трапезная, духоўнае вучылішча, друкарня Спірыдона Собаля На тэрыторыі манастыра знаходзіцца свята – Духоўская царква пабудованая у ХVІІ ст.  у стылю беларускага барока.

3.5.3.”Мужчынскі  манастыр”

На будынку царквы змечана мемарыяльная дошка, прысвечаная друкару, заспавальніку Куцеінскай друкарні; стваральніку буквара (1631 г.) - Спірыдону Собалю – помнік беларускай друкарскай культуры.

Па вуліцы Камсамольскай адпраўляемся к масту цераз Днепр. Злева-Прыднепроўскі парк, з правага боку сквер памяці воінам-афганцам.

На левым беразе Днепра знаходзіцца мемарыяльны комплекс “Кацюша”

14 ліпеня 1941 года.

Аўтары помніка ”За нашу Соецкую Радзіму” (афіцыйна назва помніка) беларускія архітэктары В. Занковіч, Ю. Градаў, Л. Левін і Г. Гаранскі.

 3.5.4.”Мемарыяльны комплекс”   

Пабыўшы два дні  ў Оршы, было пара ехаць дадому. На вакзале мы селі на аўтобус і апынуліся ў Віцебску.

Гэта краязнаўчая экскурсія дала нам шмат новага, прымусіла  па–іншаму глядзець на рэчы. Мы зразумелі неабходнасць у абнаўленні  помнікаў гісторыі і іх аховы.

Аўтары праекта:

Казлоўская Алёна,

Падлівахін Аляксандр, Дончанка Юрый

 Настаўнік: Сяргеева Валянціна Андрэеўна

 

 

Объявления Мероприятия Центр правовых знаний Пожарная безопасность Вопрос-ответ Контактная информация Электронное обращение